У студзені-ліпені 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года зарэгістравана 60 (аналагічны перыяд 61) дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, у якіх 12 (АППГ – 11) чалавек загінула і 49 (АППГ – 52) атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
У студзені-ліпені 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года зарэгістравана 60 (аналагічны перыяд 61) дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, у якіх 12 (АППГ – 11) чалавек загінула і 49 (АППГ – 52) атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Пры гэтым 24 ДТЗ здзейснена па віне пешаходаў, у якіх 9 чалавек загінула, 16 траўміравана. Разам са значным павелічэннем тэмпаў росту колькасці ДТЗ па віне названай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення (з 7 да 14 чалавек).
Разам з тым, нягледзячы на праведзеную працу па папярэджанні ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў, зарэгістраваны рост здарэнняў з удзелам названай катэгорыі з 14 да 18, а таксама параненых у іх людзей (з 12 да 16). У сваю чаргу па віне веласіпедыстаў здзейснена 9 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінула і 7 паранена. 4 здарэнні дапушчаны веласіпедыстамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.
Па-ранейшаму застаецца актуальнай праблема недастатковага ўзроўню дысцыплінаванасці матацыклістаў, пра што сведчаць здзiўленнi, зарэгістраваныя ў бягучым годзе.
Так, па віне кіроўцаў двухколавых механічных транспартных сродкаў зарэгістравана 8 ДТЗ, у якіх 1 чалавек загінуў, 7 чалавек траўміравана, 5 з іх здзейснена кіроўцамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.
З мэтай павышэння эфектыўнасці работы па папярэджанні ДТЗ з удзелам мотатранспарту, прапагандзе бяспекі дарожнага руху пры эксплуатацыі механічных транспартных сродкаў, папярэджанні здзяйснення здарэнняў з удзелам і па віне пешаходаў, веласіпедыстаў, фарміраванні ўзаемнай ветлівасці паміж удзельнікамі дарожнага руху, Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці з 20 па 24 жніўня 2020 года праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў.
Паважаныя грамадзяне!
З мэтай забеспячэння бяспекі дарожнага руху, прадухілення гібелі і траўміравання грамадзян, просьба паведамляць аб знаходжанні на дарозе ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху (пешаходаў, веласіпедыстаў,