У 2017 годзе адбылося 6 пажараў, у 2018 годзе - 0. 19.01.2017 года ў г. Лепель адбыўся пажар лазні, у выніку якога пашкоджаны столявае перакрыцце, дах, сцены, маёмасць.

У 2017 годзе адбылося 6 пажараў, у 2018 годзе - 0.

19.01.2017 года ў г. Лепель адбыўся пажар лазні, у выніку якога пашкоджаны столявае перакрыцце, дах, сцены, маёмасць. 03.06.2018 года ў в. Занькі адбыўся пажар лазні, у выніку якога ў лазні пашкоджаны дах, столявае перакрыцце, сцены. 29.07.2018 года ў в. Стаі адбыўся пажар лазні, у выніку якога пашкоджаны дах, столявае перакрыцце, сцены лазні і побач размешчанага сарая. Прычынамі названых пажараў з'явіліся расколіны ў коміне ацяпляльных печаў.

04 студзеня 2017 года на тэрыторыі таварыства з абмежаванай адказнасцю «Пансіянат ЛОДЭ» адбыўся пажар лазні, у выніку якога ў лазні пашкоджаны дах, столявае перакрыцце, сцены. Прычына – перакал ацяпляльнай печы.

16.02.2017 года ў в. Свядзіца Лепельскага раёна адбыўся пажар у жылым доме, у выніку якога ў доме знішчаны дах, столявае перакрыцце, пашкоджаны сцены. Прычынай пажару - пакіданне топленай печы без нагляду.

Перад пачаткам ацяпляльнага сезона ўсе печы і іншыя ацяпляльныя прыборы павінны быць старанна правераны і адрамантаваны. Калі маюцца расколіны або шчыліны ў муры, іх трэба старанна замазаць глінай. Дымаходы ў межах гарышча варта пабеліць, тады пры з'яўленні чорных палос лёгка выявіць і ліквідаваць расколіны на іх. Ні ў якім разе нельга пакідаць печы, якія тапяцца, без нагляду, а таксама давяраць іх тапіць малалетнім дзецям. Пры моцных маразах, каб пазбегнуць перакалу печаў, тапіць іх рэкамендуецца два разы на суткі з некаторым інтэрвалам. Небяспечна складаць каля дзвярэц печаў, якія тапяцца, дровы і іншыя лёгкаўзгаральныя прадметы, вешаць паблізу бялізну і адзенне для прасушкі, пакідаць печ з адчыненай дзверцай без нагляду. Пры распалцы печы нельга ўжываць лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці. Варта рэгулярна, раз на два месяцы, праводзіць чыстку дымаходаў, бо на сценках іх назапашваецца вялікая колькасць сажы. Працэс яе гарэння суправаджаецца высокай тэмпературай і утварэннем іскраў, якія вылятаюць з дымахода, што нярэдка прыводзіць да пажару. Пры ўборцы гарачай попелу з печаў яе трэба высыпаць у яму, размешчаную воддаль ад пабудоў, папярэдне затушыўшы вадой, пяском або снегам.