Вясна сёлета прыйшла нечакана рана. Цёплае сухое надвор'е стала для людзей знакам для пачатку навядзення парадку на прысядзібных участках. Але спальваюць смецце не толькі дачнікі і ўладальнікі асабістых зямельных участкаў, на жаль, такая практыка выкарыстоўваецца і на прыдарожных тэрыторыях - уздоўж палёў, лугоў, абочын дарог цягнуцца рэдкія струйкі белага дыму.
І хоць у Беларусі выпальванне сухой расліннасці забаронена законам (у адпаведнасці з арт. 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама саломы і пажніўных рэшткаў на палях альбо за непрыняцце мер па ліквідацыі палас - накладанне штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь, а арт.15.58 за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу да 12 базавых велічынь), жаданне пазбавіцца з дапамогай запаленай запалкі ад смецця і сухой травы ў нашых грамадзян не прападае.
Практычна кожны год вясновыя палы прыводзяць да няшчасных выпадкаў – узгаранняў жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, траўмаванню і гібелі людзей. У 2014 годзе на тэрыторыі раёна было зарэгістравана 114 выпадкаў узгарання сухой расліннасці, на ліквідацыю якіх выязджалі падраздзяленні Лепельскага РАНС. У 2 выпадках выпальванне сухой расліннасці, развядзенне вогнішчаў скончылася пажарамі (14 сакавіка па прычыне пакідання непатушанага вогнішча згарэў жылы дом у в. Рачыцы, 2 красавіка з-за выпальвання сухой расліннасці згарэлі жылы дом з сараем у в. Антонаўка).
Вясеннія выпальваньні штогод наносяць сур'ёзную шкоду і навакольнаму асяроддзю. У выніку такіх дзеянняў парушаецца натуральны прыродны баланс, акрамя гэтага выпальваньні могуць прывесці да маштабных пажараў у лясах і на тарфяніках. Агонь губіць звяроў і паўзуноў, знішчае кладкі і месцы гняздоўя птушак, збядняе відавы склад лугавой расліннасці. У месцах, дзе прайшлі выпальваньні, ужо не будзе ранейшага разнатраўя, вызваленую тэрыторыю захопяць пустазелле.
Каб не дапусціць загаранняў сухой расліннасці:
– пастаянна ачышчайце ад сухой травы, лісця і смецця прысядзібныя ўчасткі;
– не разводзьце костры паблізу дачных пабудоў і прыватных жылых домаўладанняў;
– не выкідвайце ў сухую траву непатушаныя цыгарэты і запалкі;
– не пакідайце ў месцах адпачынку непатушаныя вогнішчы, шкляныя бутэлькі (на сонцы яны працуюць як павялічвальныя шкла, факусуюць сонечнае святло і падпальваюць траву, мох і г.д.);
У выпадку выяўлення загарання сухой расліннасці, калі плошча загарання невялікая, паспрабуйце патушыць агонь самастойна. Пры тушэнні выкарыстоўвайце вязанку галінак (у выглядзе мяцёлкі). Збівайце агонь з краю пажару – самы просты і эфектыўны спосаб тушэння. Калі ліквідаваць ачаг пажару не ўдалося, або полымя распаўсюдзілася на значную плошчу, неадкладна паведаміце аб тым, што здарылася, у дзяжурную службу МНС па тэлефоне «101».
Пасля ўнясення змяненняў у правілы пажарнай бяспекі дапускаецца кантраляванае распальванне вогнішчаў для спальвання смецця і адходаў на пляцоўках. Пры гэтым пляцоўкі павінны быць акаймаваны ачышчанай ад мінеральнага слоя глебы паласой, шырыня якой не менш за 0,25 м. Паліць адходы дапушчальна пры слабым ветры і пры выкананні наступных адлегласцей: 15 м ад будынкаў і збудаванняў, 20 м ад ляснога масіву, 30 м ад месцаў, дзе складзіруецца сена або салома. Дадаткова ў правілах указана, што на прысядзібных участках дапускаецца прыгатаванне ежы ў спецыяльных прыстасаваннях на мінімальнай адлегласці да будынкаў і збудаванняў не менш за 4 м.