12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі з сённяшняга дня павялічвае стаўку рэфінансавання на 5 працэнтных пунктаў - з 40% да 45% гадавых. Адпаведную пастанову №564 ад 6 снежня 2011 года прыняло праўленне Нацыянальнага банка, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.
Адначасова павялічваюцца працэнтныя стаўкі па аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў да 70% гадавых у адпаведнасці з пратаколам камітэта па грашова-крэдытнай палітыцы Нацыянальнага банка ад 6 снежня 2011 года №53.
Ва ўпраўленні інфармацыі адзначылі, што далейшае ўзмацненне грашова-крэдытнай палітыкі абумоўлена неабходнасцю замацавання пазітыўных тэндэнцый у плацежным балансе і на валютным рынку краіны. Акрамя таго, дадзеная мера дазволіць знізіць інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні ў эканоміцы, што стане дадатковым фактарам абмежавання тэмпаў росту цэн. Нацыянальны банк працягне адсочваць сітуацыю ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы і прымаць неабходныя рашэнні ў галіне працэнтнай палітыкі.
Апошні раз стаўка рэфінансавання ў Беларусі падвышалася з 11 лістапада з 35% да 40% гадавых, працэнтныя стаўкі па аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў - з 25 лістапада да 65% гадавых.-0-
БЕЛТА
Стаўка рэфінансавання Нацбанка Беларусі павышаецца да 45% гадавых
12.12.20110 праглядаў