13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 13 жніўня зніжаецца на 0,5 працэнтнага пункта і ўстанаўліваецца на ўзроўні 20% гадавых, паведамляе БЕЛТА.
13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 13 жніўня зніжаецца на 0,5 працэнтнага пункта і ўстанаўліваецца на ўзроўні 20% гадавых, паведамляе БЕЛТА.
Рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання, прынятае праўленнем Нацыянальнага банка, грунтуецца на працягу ў ліпені спрыяльных тэндэнцый у грашова-крэдытнай сферы краіны. На ўнутраным валютным рынку прапанова замежнай валюты перавышае попыт на яе, назіраецца прыток рублёвых укладаў фізічных асоб у банках.
Нягледзячы на чаканае зніжэнне ўзроўню працэнтных ставак на крэдытна-дэпазітным рынку з прычыны зніжэння стаўкі рэфінансавання, узровень даходнасці рублёвых дэпазітаў па-ранейшаму будзе не толькі перавышаць даходнасць дэпазітаў у замежнай валюце, але і забяспечваць надзейную абарону зберажэнняў ад інфляцыі.
Папярэдні раз стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжалася 16 ліпеня на 1 працэнтны пункт да 20,5% гадавых.
З пачатку года гэта ўжо чацвёртае па ліку зніжэнне стаўкі рэфінансавання.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)