13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 14 кастрычніка павышаецца да 35% гадавых, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.
Адпаведная пастанова ад 12 кастрычніка №442 прынята праўленнем Нацыянальнага банка. Дадзенае рашэнне з'яўляецца чарговым крокам у паслядоўнай рэалізацыі агульнаэканамічнай палітыкі Нацыянальнага банка і ўрада, накіраванай на макраэканамічную стабілізацыю, змяншэнне ціску на абменны курс беларускага рубля і зніжэнне ўзроўню інфляцыі.
Нацыянальны банк сумесна з урадам працягнуць прыняцце стабілізацыйных мер з улікам развіцця знешніх і ўнутраных эканамічных працэсаў, адзначылі ва ўпраўленні.
Апошні раз стаўка рэфінансавання павышалася 14 верасня 2011 года на 3 працэнтных пункта да 30% гадавых.-0-
БЕЛТА
Стаўка рэфінансавання Нацбанка Беларусі з 14 кастрычніка павышаецца да 35% гадавых
13.10.20110 праглядаў