16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 16 ліпеня зніжаецца на 1 працэнтны пункт і ўстанаўліваецца на ўзроўні 20,5% гадавых, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 16 ліпеня зніжаецца на 1 працэнтны пункт і ўстанаўліваецца на ўзроўні 20,5% гадавых, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Зніжэнне стаўкі рэфінансавання будзе спрыяць павышэнню даступнасці крэдытных рэсурсаў і змяншэнню даўгавой нагрузкі на прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі. Пры гэтым уклады ў беларускіх рублях па-ранейшаму будуць больш выгаднымі ў параўнанні з валютнымі.
Па прагнозных ацэнках Нацбанка, на канец 2014 года стаўка рэфінансавання можа знізіцца да 20% гадавых, сярэдняя стаўка па крэдытах – да 29% гадавых.
З пачатку года гэта ўжо трэцяе па ліку зніжэнне стаўкі рэфінансавання, папярэднія былі ў красавіку і маі. Абодва разы стаўка зніжалася на 1 працэнтны пункт.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)