18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 18 жніўня зніжана яшчэ на 0,5 працэнтнага пункта і складае 11% гадавых. Адпаведная пастанова ад 9 жніўня 2010 года №335 прынята праўленнем галоўнай банкаўскай установы краіны, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка. Чарговае змяненне стаўкі рэфінансавання накіравана на зніжэнне агульнага ўзроўню працэнтных ставак у эканоміцы. Гэта з'яўляецца важным фактарам забеспячэння эканамічнага росту, мадэрнізацыі і структурнай перабудовы вытворчасці ў мэтах выхаду на якасна новы ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Зніжэнню агульнага ўзроўню працэнтных ставак спрыяе і стабільная эканамічная сітуацыя, якая складаецца ў краіне, у тым ліку невысокая інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў. Пры гэтым захоўваецца станоўчы ў рэальным выражэнні ўзровень працэнтных ставак банкаў па рублёвых укладах, які істотна вышэйшы за даходнасць ад захоўвання грашовых сродкаў у замежнай валюце. У першым паўгоддзі 2010 года Нацбанк зніжаў стаўку рэфінансавання тры разы – з 13,5% у студзені да 12% гадавых у чэрвені. З 14 ліпеня яна была зніжана яшчэ на 0,5 працэнтнага пункта да 11,5%. Такім чынам, па гэтым паказчыку Нацыянальны банк увайшоў у той калідор, які вызначаны Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2010 год (9-12%).-0-

БЕЛТА