18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Згодна з распрацаваным праектам Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2014 год, золатавалютныя рэзервы Беларусі плануецца павялічыць на $200-500 млн., стаўка рэфінансавання можа скласці ў сярэднім за год 15-17%. Пра гэта заявіла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова сёння падчас анлайн-канферэнцыі і прамой тэлефоннай лініі ў БЕЛТА.

"Памер стаўкі рэфінансавання будзе падтрымлівацца на ўзроўні, неабходным для дасягнення цэнавай стабільнасці ў эканоміцы, і яе значэнне будзе залежаць ад таго, як складваецца сітуацыя ў эканоміцы. Калі фактычныя працэсы будуць адпавядаць закладзеным у прагноз умовам, то стаўка рэфінансавання можа скласці 15-17% у сярэднім за 2014 год. Калі ж з-за нейкіх прычын сітуацыя пачне развівацца па-іншаму, то і стаўка рэфінансавання, верагодна, будзе іншай", - удакладніла кіраўніца Нацбанка.

Тое ж самае, па яе словах, можна сказаць і пра прагнозны абменны курс. "Яго велічыня па-ранейшаму будзе фарміравацца зыходзячы са попыту і прапановы замежнай валюты пры абмежаваным умяшанні Нацыянальнага банка, а значыць, у вызначальнай ступені будзе залежаць ад таго, што будзе адбывацца ў эканоміцы. У сувязі з гэтым Нацыянальны банк, як і большасць іншых цэнтральных банкаў, не аб'яўляе прагнозныя значэнні абменнага курса", - адзначыла Надзея Ермакова.

Таксама ў праекце Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2014 год прадугледжваецца, што ўзровень інфляцыі знізіцца да 11%.

У 2013 годзе Беларусь планавала павялічыць золатавалютныя рэзервы на $300-700 млн. да $8,4-8,8 млрд. На 1 верасня ЗВР рэспублікі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду склалі $7 млрд. 712 млн. у эквіваленце. Стаўку рэфінансавання планавалася да канца 2013 года знізіць да 13-15% гадавых (цяпер яна складае 23,5%), выкананне гэтага прагнозных паказчыка прытармазілася ў сувязі з шэрагам макраэканамічных фактараў. Інфляцыя ў бягучым годзе запланавана на ўзроўні не больш за 12% (за студзень-жнівень - 8,2%).-0-

 Навіны Беларусі (БЕЛТА)