8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 14 ліпеня 2010 года зніжаецца да 11,5% гадавых, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.
На фоне ўмацавання пазітыўных тэндэнцый у эканоміцы і фінансавай сферы Беларусі зноў на 0,5 працэнтнага пункта зніжаецца стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка, адзначылі ва ўпраўленні. З 14 ліпеня 2010 года яе ўзровень складзе 11,5% гадавых. Адпаведная пастанова ад 6 ліпеня 2010 года №277 прынята праўленнем Нацыянальнага банка.
Чараговая зменшаная стаўка рэфінансавання дазволіць узмацніць тэндэнцыю зніжэння ставак па банкаўскіх крэдытах, якія прадастаўляюцца суб'ектам эканомікі і насельніцтву, што стане дадатковым стымулам да аднаўлення высокіх тэмпаў эканамічнага росту ў краіне.
Пры гэтым умовы па прапанаваных банкамі рублёвых укладах насельніцтва па-ранейшаму забяспечаць больш высокую даходнасць у параўнанні з дэпазітамі ў замежнай валюце і чаканым узроўнем інфляцыі.-0-
БЕЛТА
Стаўка рэфінансавання Нацбанка з 14 ліпеня зніжаецца да 11,5% гадавых
8.7.20100 праглядаў