6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі з 12 снежня 2011 года павышае стаўку рэфінансавання. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацбанка №564 ад 6 снежня, якая зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Як удакладнілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, памер стаўкі рэфінансавання з 12 снежня павялічваецца на 5 працэнтных пунктаў – з 40% да 45%. -0-

БЕЛТА