16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка зніжаецца з 19 мая на 1 працэнтны пункт і ўстанаўліваецца на ўзроўні 21,5% гадавых. Адпаведнае рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Нацбанка.

"Дадзеная мера дазволіць павысіць даступнасць крэдытаў пры адначасовым захаванні высокага ўзроўню даходнасці па рублёвых дэпазітах, які перавышае даходнасць дэпазітаў у замежнай валюце", - адзначылі ў Нацбанку.

Нацыянальны банк у маі працягнуў паступовае зніжэнне працэнтных ставак у эканоміцы, якія знаходзяцца на значным станоўчым узроўні ў рэальным выражэнні. Пры гэтым у цэлым падыходы да правядзення грашова-крэдытнай палітыкі застаюцца дастаткова жорсткімі, спрыяючы падтрыманню макраэканамічнай збалансаванасці, падкрэслілі ў Нацбанку.

Апошні раз Нацбанк мяняў узровень стаўкі рэфінансавання ў красавіку 2014 года - на 1 працэнтны пункт да 22,5% гадавых.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)