16 лютага, Мінск /Людміла Сац - БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання ў Беларусі ў бягучым годзе можа быць павышана. Пра гэта паведаміў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас у Палаце прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сяргей Румас нагадаў, што ўрад і Нацыянальны банк ставяць задачу ў 2015 годзе выйсці на ўзровень стаўкі рэфінансавання ў памеры 6-8% гадавых. "Але ўсё будзе залежаць ад таго, як будзе складацца сітуацыя ў эканоміцы", - лічыць Сяргей Румас.
"Не выключана, што ўжо ў бягучым годзе, з улікам узроўню інфляцыі, стаўку рэфінансавання давядзецца павысіць, нягледзячы на тое, што ўрад і Нацбанк дэкларавалі, што ў 2011 годзе яна будзе толькі звужацца", - заявіў намеснік прэм'ер-міністра.
Ён таксама дадаў, што, на яго думку, льготныя працэнтныя стаўкі толькі разбэшчваюць і ні да чаго добрага не прыводзяць.-0-
БЕЛТА
Стаўка рэфінансавання сёлета можа быць павышана
16.2.20110 праглядаў