У ДУА «Стайская сярэдняя школа Лепельскага раёна» са снежня 2024 года ажыццяўляецца дзейнасць па рэалізацыі вучэбнай бізнес-кампаніі «Дрэваапрацоўка».
Мэта вучэбнай бізнес-кампаніі — асваенне вучнямі асноў прадпрымальніцтва, фарміраванне практычных навыкаў прадпрымальніцкай дзейнасці, развіццё прадпрымальнасці і іншых неабходных для паспяховай самарэалізацыі асобасных якасцей, здольнасцей і кампетэнцый вучняў.
Дзейнасць УБК не з'яўляецца прадпрымальніцкай, але вучэбная бізнес-кампанія дапамагае развіваць асобасныя якасці вучняў, якія стымулююць іх прафесійнае станаўленне і свядомае прафесійнае самавызначэнне.
У межах праекта пад кіраўніцтвам настаўніка працоўнага навучання Ігара Грышчука вучні вырабляюць кармушкі і шпакоўні для птушак.
Стайская сярэдняя школа Лепельскага раёна сёння на бізнес-форуме ў "Жамчужыне" прадстаўляе свой бізнес-праект па дрэваапрацоўцы
20.11.20250 праглядаў