Цэнтр падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса ў межах супрацоўніцтва Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь з Федэральным агенцтвам лясной гаспадаркі (Раслесгас) у гэтыя дні праводзіць стажыроўку кіраўнікоў і спецыялістаў ляснога сектара Расійскай Федэрацыі.
У адпаведнасці з праграмай наведвання рэспубліканскіх лесагаспадарчых арганізацый, узгодненай Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі і спецыялісты арганізацый ляснога сектара Расійскай Федэрацыі пазнаёміліся і з дзейнасцю Лепельскага лясгаса.
Госці з Расійскай Федэрацыі азнаёміліся з аховай і абаронай лясоў ад пажараў, узаемадзеяннем з МНС пры надзвычайных сітуацыях.
Акрамя гэтага, паглядзелі арганізацыю работы па узнаўленні лясоў, сучасныя спосабы догляду за ляснымі насаджэннямі.
Таксама прадстаўнікі лясной сферы наведалі Цар-дуб у Тадуліна.
Стажыроўка кіраўнікоў і спецыялістаў ляснога сектара Расійскай Федэрацыі
24.10.20250 праглядаў