У рэспубліцы ўсталявалася дажджлівае надвор'е з ранішнімі туманамі. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўсім удзельнікам дарожнага руху быць больш пільнымі, а кіроўцам перайсці на адпаведны стыль кіравання: пазбягаць рэзкіх тармажэнняў і перабудоў, павялічыць дыстанцыю да іншых транспартных сродкаў.

Адзін з самых небяспечных манеўраў на мокрай дарозе - абгон. Не здзяйсняйце яго без крайняй неабходнасці, не пераканаўшыся ў бяспецы. Уваходзіць у павароты трэба асцярожна, на пастаяннай хуткасці, загадзя яе знізіўшы. Павышанай пільнасці патрабуе праезд пешаходных пераходаў, асабліва падчас ападкаў, калі асфальт слізкі, а пешаходы, хаваючы твар ад дажджу, могуць не глядзець па баках.
Выбар хуткасці павінен адпавядаць дарожнай абстаноўцы на канкрэтным участку маршруту: зыходзячы са стану праезнай часткі, метэаралагічных умоў, бачнасці ў напрамку руху.
Пешаходам таксама варта паклапаціцца пра сваю бяспеку. Карыстайцеся бранзалетамі, падвескамі або павязкамі са святлоадбівальнага матэрыялу. Для дзяцей у гандлёвых кропках рэалізуюцца адпаведныя тэрманаклейкі і нашыўкі. Аднойчы прымацаваўшы іх да верхняга адзення дзіцяці, вы дапамагаеце кіроўцу своечасова заўважыць маленькага пешахода ў цемры!