Медыцынскі цэнтр "ЛОДЭ" ў чарговы раз падрыхтаваў стыпендыі тром найлепшым вучням ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Лепеля".
Медыцынскі цэнтр "ЛОДЭ" ў чарговы раз падрыхтаваў стыпендыі тром найлепшым вучням ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Лепеля". Намеснік дырэктара медцэнтра Віялета Сілакова ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла ўзнагароды вучням адзінаццатага класа Вікторыі Івановай, Сяргею Крывіцкаму і Валянціне Грынкевіч. Гэтыя вучні атрымліваюць гадавыя стыпендыі ўжо трэці раз. Увогуле, супрацоўніцтва навучальнай установы з цэнтрам працягваецца на працягу сямі гадоў.