Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2024 год прызначаны 62 аспірантам, якія выконваюць дысертацыйныя даследаванні па прыярытэтным напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі і навуковых арганізацыях. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 16 студзеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Навуковыя даследаванні і распрацоўкі стыпендыятаў у галіне тэхнічных, фізіка-матэматычных, хімічных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых, эканамічных, педагагічных навук, мастацтвазнаўства, спорту праводзяцца па актуальных і запатрабаваных для адпаведных галін тэмах.

Вынікі работ укаранёны ў навучальны працэс, практычную дзейнасць арганізацый прамысловасці, медыцыны, сельскай гаспадаркі, прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, апублікаваны ў навуковых выданнях.

Распараджэнне Прэзідэнта прынята з мэтай падтрымкі навуковых распрацовак аспірантаў, стымулявання падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, развіцця айчынных навуковых школ, прыцягнення ў навуку таленавітай моладзі.

Крыніца: belta.by