3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стыпендыі ў Беларусі з 1 студзеня павялічацца ў сярэднім амаль на 20%. Адпаведны ўказ №619 "Аб унясенні змяненняў ва ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 г. №398 і прызнанні страціўшым сілу ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2011 г. №460" 30 снежня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Дакумент прыняты з мэтай павышэння сацыяльнай абароненасці навучэнцаў. "Указам устанаўліваецца памер стыпендый навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў, які забяспечвае рост даходаў гэтай катэгорыі грамадзян на ўзроўні росту заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы. У сярэднім памер стыпендый павялічваецца на 19,4%", - паведамілі ў прэс-службе. Прыняцце ўказа з'яўляецца сведчаннем таго, што клопат дзяржавы аб моладзі застаецца прыярытэтнай задачай сацыяльнай палітыкі Беларусі. Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2012 года.

БЕЛТА