Медыцынскі цэнтр "Лодэ" ў чарговы раз парадаваў стыпендыяй лепшых вучняў ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Лепеля"...

Медыцынскі цэнтр "Лодэ" ў чарговы раз парадаваў стыпендыяй лепшых вучняў ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Лепеля". 

Трэба сказаць, што сума ўнушальная – складае 100 рублёў, і заслужаная, бо такую ўзнагароду атрымліваюць толькі лепшыя з лепшых. Супрацоўніцтва ўстановы з цэнтрам доўжыцца ўжо на працягу васьмі гадоў. 

На гэты раз атрымалі стыпендыю Арцём Пшонка з 10 «а», Анастасія Алейнік з 10 «Б» і Таццяна Крыцкая з 9 «В». Гэтыя навучэнцы адрозніваюцца не толькі выдатнай вучобай, але і актыўнай дзейнасцю, якая праслаўляе школу на розных узроўнях. 

Калісьці ў СШ №1 вучыўся вядомы кардыёлаг, прафесар Уладзімір Гарбачоў, бацька дырэктара «Лодэ» Уладзіміра Уладзіміравіча Гарбачова. Прыемна адзначыць, што сын і зараз не парывае сувязь з установай адукацыі.

Наталля Храпавіцкая