19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адбылося пасяджэнне Камісіі па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў Беларусі. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі, камісія прыняла рашэнне: падтрымаць прапанову Міністэрства адукацыі аб павелічэнні з 1 чэрвеня кошту навучання ў дзяржаўных установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў памеры не больш за 5% у сувязі з павелічэннем з 1 мая гэтага года тарыфнай стаўкі першага разраду на 5%. У прэс-цэнтры адзначылі, што гэта змяненне кошту не закране навучанне студэнтаў і навучэнцаў выпускных курсаў. Апошняе павышэнне кошту навучання адбылося 1 лютага. Тады Міністэрства адукацыі правяло маніторынг прагнозу цэн на платнае навучанне ў асобных ВНУ. Улічваючы даныя маніторынгу, міністэрства рэкамендавала ўстановам адукацыі павялічыць кошт платнага навучання ў параўнанні з дзеючай на той момант цаной па дзённай, завочнай, вячэрняй форме навучання ў памерах не больш за 29% з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат, неабходных для падрыхтоўкі спецыяліста па канкрэтнай спецыяльнасці (спецыялізацыі) у дадзеным навучальным установе. Цэны на платнае навучанне ў дзяржаўных установах адукацыі фарміруюцца ў адпаведнасці з указам №126 "Аб некаторых пытаннях атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі на платнай аснове" ад 28 лютага 2006 года, прынятымі нарматыўнымі прававымі актамі па рэалізацыі ўказа і заключанымі дагаворамі на падрыхтоўку спецыяліста.-0-

БЕЛТА