5 верасня, Полацкі раён /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Кошт праекта Полацкай ГЭС складзе звыш $140 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве РУП "Віцебскэнерга" Уладзімір Піталенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дадзены аб'ём інвестыцый уключае кошт гідравузла ГЭС ($99,8 млн.), а таксама выдачу электрычнай магутнасці і ложа вадасховішча.
Усяго згодна з Канцэпцыяй энергетычнай бяспекі Беларусі да 2020 года на Заходняй Дзвіне прадугледжваецца стварэнне каскада з чатырох гідраэлектрастанцый: Полацкай, Віцебскай, Бешанковіцкай і Верхнядзвінскай. Іх сумарная ўстаноўленая магутнасць складзе 125-130 МВт.
Кантракт на будаўніцтва Віцебскай ГЭС, увод у эксплуатацыю якой запланаваны на 2017 год, заключаны з кітайскай кампаніяй. "На сённяшні дзень праведзены пошукавыя работы, ідуць праектныя работы. здаць на экспертызу праект плануецца ў кастрычніку", - адзначыў Уладзімір Піталенка. Ён таксама падкрэсліў, што толькі пасля атрымання праекта будзе больш бачная неабходнасць вываду з сельскагаспадарчага абароту зямель і занятых прыватнымі домаўладаннямі, якія знаходзяцца ў месцы размяшчэння будучай ГЭС. "Гэтае пытанне пакуль не вызначана, але дадзеная мера будзе насіць мінімальны характар", - сказаў Уладзімір Піталенка.
Кантракты на будаўніцтва Бешанковіцкай і Верхнядзвінскай ГЭС заключаны з турэцкай кампаніяй, якая будзе валодаць дадзенымі аб'ектамі 30 гадоў. Па заканчэнні гэтага тэрміну гідраэлектрастанцыі пяройдуць ва ўласнасць Беларусі. -0-
БЕЛТА
Кошт праекта Полацкай ГЭС складзе звыш $140 млн.
5.9.20120 праглядаў