5 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Кошт праезду ў грамадскім транспарце павышаецца ў Віцебскай вобласці з 6 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле транспарту і камунікацый Віцебскага аблвыканкама.
Кошт адной паездкі ў гарадскім пасажырскім транспарце (аўтобусе, трамваі, тралейбусе) звычайных маршрутаў для жыхароў Віцебска павялічваецца на Br200 да Br1300. Гранічныя максімальныя тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў у аўтобусах экспрэснага паведамлення масай больш за 5 т вызначаны ў Br1850.
Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай менш за 5 т на экспрэсных маршрутах у рэгулярным паведамленні, самастойна ўстанаўліваюць тарыфы на названыя перавозкі на аснове планавых затрат, падаткаў, іншых абавязковых плацяжоў, устаноўленых заканадаўствам, і прыбытку з улікам кан'юнктуры рынку, разлічанай зыходзячы з нарматыву рэнтабельнасці не больш за 15%. Разам з тым чакаецца, што кошт адной паездкі на маршрутцы складзе не больш за Br3 тыс. "Гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца сёння на сустрэчы з прыватнымі перавозчыкамі", - адзначылі ў аблвыканкаме.
Кошт месячнага праязнога білета на адзін від транспарту (аўтобус, трамвай або тралейбус) для віцябчан цяпер складзе Br52200, на два любыя віды транспарту - Br69650, на тры віды транспарту (аўтобус, трамвай і тралейбус) - Br83100. Павышаны тарыфы і на праезд у гарадскім грамадскім транспарце ў райцэнтрах.-0-
БЕЛТА
Кошт праезду ў грамадскім транспарце павышаецца ў Віцебскай вобласці з 6 красавіка
5.4.20120 праглядаў