18 студзеня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Пры выманні ў грамадзян зямельных участкаў для дзяржаўных патрэб кошт гэтых участкаў вяртаецца грамадзянам з індэксацыяй. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Андрэй Гаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Пры выманні зямельных участкаў прадугледжваецца, што чалавек не губляе ўкладзеныя ім раней грошы ў куплю гэтага ўчастка - яму вяртаецца кошт участка з індэксацыяй, адзначыў Андрэй Гаеў. Ён канстатаваў, што ў рэспубліцы пастаянна адбываецца выманне зямельных участкаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці грамадзян. Гэта адбываецца ў любым населеным пункце для пракладкі дарог, узвядзення аб'ектаў. Гэтыя пытанні ў цэлым урэгуляваны. Выманне адбываецца на дзвюх падставах: для дзяржаўных патрэб і ў сувязі з парушэннем заканадаўства (пастаянная нявыплата падаткаў, выкарыстанне ўчастка не па прызначэнні). Начальнік упраўлення ўліку і ацэнкі земляў Дзяржкаммаёмасці Аляксандр Даўжэнкаў адзначыў: "Пры выманні гэтых земляў грамадзян не крыўдзяць". Ён нагадаў, што закон аб уласнасці на зямлю ў Беларусі быў прыняты яшчэ ў 1993 годзе. І ў грамадзян была права выкупіць участкі па льготнай цане - пяціразовая стаўка зямельнага падатку. Гэта чыста сімвалічная цана для ўладальнікаў участкаў, лічыць прадстаўнік камітэта. Таму сёння грамадзяне ў Мінску, якія раней выкупілі свае ўчасткі па льготнай цане, атрымліваюць пры зносе дамоў па $160-200 тыс. пры выманні земляў.-0-

БЕЛТА