20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кошт жыллёва-камунальных паслуг для насельніцтва ў Беларусі да канца года будзе павышаны. Пра гэта заявіла сёння журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вядома, змяненне курса паўплывае на цэны на энерганосьбіты. За кастрычнік разлікі па энерганосьбітах пойдуць ужо з выкарыстаннем новага курса валюты", - адзначыла Надзея Ермакова.
У той жа час, паводле яе слоў, плата за жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва залежыць не толькі ад курса валюты, але і ад таго, якую частку расходаў дзяржава бярэ на сябе. Гэта стане вядома пасля прыняцця адпаведнага рашэння ўрада. "Ва ўсякім выпадку мяркуецца, што цана на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва да канца года будзе павышана", - дадала Надзея Ермакова.
Што тычыцца змянення кошту іншых тавараў у сувязі з усталяваннем адзінага курса, то, паводле яе слоў, ужо раней у аснову гэтых цэн быў закладзены ў большай ступені рынкавы курс. Таму, па падліках спецыялістаў Нацбанка, новы курс беларускага рубля паўплывае на інфляцыю ў памеры прыкладна 5%. -0-
БЕЛТА
Кошт жыллёва-камунальных паслуг для насельніцтва да канца года будзе павышаны - Н.Ермакова
20.10.20110 праглядаў