Стогадовы рубеж пераадолеў 531 жыхар Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Стогадовы рубеж пераадолеў 531 жыхар Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Традыцыйна сярод айчынных даўгажыхароў лідзіруюць жанчыны: сваё 100-годдзе пераступілі 464 жанчыны і 67 мужчын - прадстаўнікоў моцнага полу сярод тых, хто адсвяткаваў сваё сотае нараджэнне, у 7 разоў менш.
Па словах спецыялістаў, на 1 студзеня гэтага года ў рэспубліцы налічвалася пяць беларусаў ва ўзросце 110 гадоў і старэй, з іх два чалавекі - жыхары Гродзенскай і Мінскай абласцей - ва ўзросце 115 гадоў і старэй, яны нарадзіліся на досвітку мінулага стагоддзя.
Сярод рэгіёнаў краіны лідарам па колькасці даўгажыхароў з'яўляецца Гродзенская вобласць: тут на 1 студзеня бягучага года было 106 чалавек ва ўзросце старэй 100 гадоў. На другой пазіцыі геранталагічнага рэйтынгу - Мінская вобласць (94), на трэцяй - горад Мінск (74). У Брэсцкай вобласці пражываюць 70 чалавек, якія ўжо адзначылі свой векавы юбілей, у Гомельскай - 69, у Віцебскай вобласці - 65, у Магілёўскай вобласці - 53.