Стогадовы рубеж пераадолелі 415 жыхароў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Стогадовы рубеж пераадолелі 415 жыхароў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Сярод айчынных даўгажыхароў з сяміразовай перавагай лідзіруюць прадстаўніцы прыгожага полу: сваё стагоддзе адзначылі 365 жанчын і 50 мужчын.

Па словах спецыялістаў, на 1 студзеня гэтага года ў рэспубліцы пяць беларусаў знаходзяцца ў шаноўнай узроставай катэгорыі 110 гадоў і старэй, з іх адзін чалавек - жыхар Гродзенскай вобласці - ва ўзросце 115 гадоў і старэй.

Гродзенская вобласць традыцыйна лідзіруе сярод рэгіёнаў краіны па колькасці даўгажыхароў: тут на 1 студзеня бягучага года налічваўся 81 чалавек ва ўзросце старэй за 100 гадоў. На другой пазіцыі геранталагічнага рэйтынгу - Віцебская вобласць (66), на трэцяй - Гомельская (58). У Мінскай вобласці пражываюць 56 чалавек, якія ўжо адзначылі свой векавы юбілей, у Брэсцкай вобласці - 55, у горадзе Мінску - 54, у Магілёўскай вобласці - 45.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)