Стогадовы рубеж пераадолелі 484 жыхары Беларусі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Максімава.
Стогадовы рубеж пераадолелі 484 жыхары Беларусі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Максімава.
Сярод айчынных даўгажыхароў прадстаўніцы прыгожага полу лідзіруюць: адзначылі свой 100-гадовы юбілей 426 жанчын і 58 мужчын. Як і ў папярэднія гады, прадстаўнікоў моцнага полу ў гэтай шаноўнай узроставай катэгорыі ў 7 разоў менш, чым іх равесніц.
Па словах суразмоўніцы, на 1 красавіка гэтага года ў рэспубліцы налічвалася сем беларусаў ва ўзросце 110 гадоў і старэй, з іх два чалавекі, якія пражываюць у Гродзенскай і Мінскай абласцях, нарадзіліся на досвітку мінулага стагоддзя - цяпер яны ва ўзроставай катэгорыі 115 гадоў і старэй.
Сярод рэгіёнаў краіны лідарам па колькасці даўгажыхароў традыцыйна з'яўляецца Гродзенская вобласць: тут на 1 красавіка бягучага года быў 101 чалавек ва ўзросце старэй за 100 гадоў. На другой пазіцыі геранталагічнага рэйтынгу - Мінская вобласць (79), на трэцяй - Віцебская (71). У Брэсцкай вобласці пражываюць 66 чалавек, якія ўжо адзначылі свой векавы юбілей, у Гомельскай - 65, у горадзе Мінску - 55, у Магілёўскай вобласці - 47.
Па дадзеных на 1 студзеня гэтага года ў Беларусі налічваўся 531 даўгажыхар ва ўзросце 100 гадоў і старэй.