Сталічныя бізнесмены бясплатна пракансультуюць віцебскіх прадпрымальнікаў, якія адкрываюць сваю справу, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Сталічныя бізнесмены бясплатна пракансультуюць віцебскіх прадпрымальнікаў, якія адкрываюць сваю справу, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Своеасаблівы Дзень эксперта ў ВНУ правядуць 13 мая. Вядучыя бізнес-эксперты з Мінска ў сферы IT, нерухомасці, паслуг будуць даваць індывідуальныя кансультацыі віцебскім прадпрымальнікам, удзельнікам гарадской стартап-школы і спецыялістам у розных галінах, якія плануюць запусціць свой бізнес. Усе яны акрамя карысных парад атрымаюць магчымасць прадставіць стартапы. Акрамя таго, удзельнікаў чакаюць майстар-класы, прызы і шмат нетворкінгу, гэта значыць мастацтва пабудовы прафесійных адносін.

Удзел у праграме бясплатны, трэба толькі прайсці рэгістрацыю на сайце мерапрыемства.

Дзень эксперта праводзіцца Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам у партнёрстве з аб'яднаннем "Грамадства садзейнічання інавацыйнаму бізнесу" (ГСІБ) па праекце "Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі", які рэалізуецца ГСІБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Навіны Беларусі (БЕЛТА)