12 снежня, Лепель /Улас. інф./. Другі месяц па вуліцах Лепеля курсіруе новы стомясцовы аўтобус «МАЗ». Ён змяніў стары ПАЗік, які не заўсёды змяшчаў жадаючых на ім з'ехаць.
12 снежня, Лепель /Улас. інф./. Другі месяц па вуліцах Лепеля курсіруе новы стомясцовы аўтобус «МАЗ». Ён змяніў стары ПАЗік, які не заўсёды змяшчаў жадаючых на ім з'ехаць. Цяпер пасажыры «пяцёрачкі» адчуваюць сябе камфортна, як, зрэшты, і кіроўца Васіль Жылінскі, за якім замацаваны гэты маршрут.
Патрэба ў транспарце большай умяшчальнасці для гарадскога маршруту №5 з'явілася даўно. Ва ўтреннія гадзіны даводзілася пускаць дадатковы аўтобус, які вяртаўся з прыгарада.
Штодня кандуктар абілетачвае каля 420 чалавек, да гэтай колькасці дадаецца нямала ільготнікаў. Гадзіна пік у буднія дні надыходзіць у 7.20, калі дарослыя едуць на працу, школьнікі на заняткі, і да вечара – усе вяртаюцца дадому. У выхадныя таксама існуе пэўная загружанасць, звязаная з масавым наведваннем базару. Раней у гэты час пасажыры нерваваліся, адчувалі нязручнасці і няёмкасць, марылі хутчэй дабрацца да свайго пункта прызначэння і вырвацца на свежае паветра. Ды і кіроўцу даводзілася нялёгка: штурханне, староннія размовы, летам у дадатак духата.
Навюткі салатовы «МАЗ» падымае настрой нават знешнім выглядам. Што тычыцца ўнутранага ўладкавання – кіроўчае месца асобнае, працуюць абагравальнікі, а значыць, наступленне халадоў не адбіцца на камфорце людзей – у салоне цёпла. Новы аўтобус спажывае 33 літры паліва на сто кіламетраў, ранейшы – 23 літры на тую ж адлегласць і змяшчаючы ў тры разы менш людзей. Эканомія відавочная.
Васіль Жылінскі ў ААТ «Аўтотранспартнае прадпрыемства №14» працуе з 1986 года. Розніцу з ПАЗам адчуў адразу. На адаптацыю пайшоў дзень – да добрага ж хутка прывыкаюць. Каробка-аўтамат палягчае кіраванне, а значыць, і стомленасць кіроўцы пасля дванаццаці гадзін за стырном (дзесяць рэйсаў у дзень) знізілася.
Пры ўсім гэтым нюансы ёсць. Некаторыя скрыжаванні для МАЗа вузкаватыя, а калі яго накіраваць на гарадскія маршруты №2, №3 – ён і зусім не развернецца. У нядзельныя дні складана павярнуць з вул. Валадарскага на вул. Будзённага і крыху далей – на скрыжаванні з вул. Данукалава, дзе аптэка, паколькі кіроўцы паркуюць машыны на абочынах. Хацелася б, каб супрацоўнікі ДАІ рэгулявалі гэтую сітуацыю.