3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пажар на жывёлагадоўчай ферме ў вёсцы Язвіна Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці забраў жыццё вартаўніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў МНС Беларусі.
На момант узнікнення пажару на ферме знаходзіліся 184 галовы буйной рагатай жывёлы. Эвакуацыя жывёлы не праводзілася, жывёлы не пацярпелі.
У МНС па лініі 101 ад заатэхніка паступіла паведамленне аб пажары на жывёлагадоўчай ферме. Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў міністэрства назіралася моцнае задымленне і гарэнне ўнутры блока падсобных памяшканняў, прыбудаванага да будынка фермы. У адным з падсобных памяшканняў быў знойдзены труп мужчыны-вартаўніка. Прычына ўзгарання і памер шкоды ўстанаўліваюцца.-0-
БЕЛТА
Вартаўнік загінуў пры пажары на жывёлагадоўчай ферме ў Шумілінскім раёне
3.12.20110 праглядаў