7 кастрычніка, Мінск /Таццяна Рыгоравіч - БЕЛТА/. Краінавая квота на пастаўку мяса з трэціх краін да канца 2014 года для Беларусі павялічана ўдвая. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў па выніках пасяджэння Еўразійскай эканамічнай камісіі, якое адбылося напярэдадні ў Маскве з удзелам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леаніда Зайца, члена Калегіі (міністра) па гандлі ЕЭК Андрэя Сляпнёва і намесніка міністра сельскай гаспадаркі Расіі Андрэя Волкава.

Па выніках перамоваў бакі дамовіліся ўзгадніць павелічэнне квот на імпарт Рэспублікай Беларусь свініны з 20 тыс. т да 40 тыс. т, мяса птушкі - з 10 тыс. т да 20 тыс. т да канца 2014 года, сказаў Аляксей Багданаў.
У ходзе абмеркавання прадстаўнікі расійскіх мясных саюзаў выказалі занепакоенасць тым, што дадатковыя аб'ёмы імпартнага мяса будуць паступаць на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі. Беларускі бок пераканаўча абгрунтаваў сваю пазіцыю, даказаўшы, што гэтыя аб'ёмы імпартнай сыравіны патрэбны выключна для забеспячэння ўнутранага рынку.
"Мінсельгасхарч дамогся павелічэння квот, цяпер справа за айчыннымі перапрацоўшчыкамі", - адзначыў Аляксей Багданаў.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)