24 чэрвеня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты ратыфікавалі сёння на пасяджэнні Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

24 чэрвеня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты ратыфікавалі сёння на пасяджэнні Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пагадненне было падпісана ў Санкт-Пецярбургу ў лістападзе 2013 года. Як растлумачыў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валерый Вакульчык, мэтай дакумента з'яўляецца правядзенне сумесных скаардынаваных мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі.

Бакі арганізуюць узаемадзеянне і супрацоўніцтва па розных напрамках, у тым ліку па забеспячэнні і распрацоўцы нарматыўных прававых актаў і нарматыўна-метадычных дакументаў, якія рэгламентуюць адносіны ў сферы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі. Прадугледжваецца стварэнне абароненых інфармацыйных сістэм рознага прыкладнога прызначэння, а таксама арганізацыя трансгранічнай перадачы інфармацыі.

"Немалаважным з'яўляецца ўдасканаленне тэхналогіі абароны інфармацыйных сістэм і рэсурсаў ад патэнцыйных і рэальных пагроз", - адзначыў Валерый Вакульчык.

У сваю чаргу намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Аксана Няхайчык адзначыла, што законапраект у цэлым накіраваны на больш эфектыўнае выкарыстанне найноўшых тэхналогій для ўзмацнення процідзеяння сучасным пагрозам у сферы інфармацыйнай бяспекі.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)