18 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Будаўнікі ў Віцебскай вобласці могуць атрымліваць зарплату каля Br10 млн. Упэўненасць у гэтым сёння на сесіі Віцебскага аблсавета, дзе разглядаўся прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна на 2013 год, выказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У галіне спакойна можна атрымліваць зарплату ў Br7-10 млн. Толькі трэба працаваць, павышаць прадукцыйнасць працы, спыніць перакуры, п'янства на працоўным месцы", - сказаў губернатар. Ён запатрабаваў навесці наймацнейшую дысцыпліну на будаўнічых пляцоўках.
У цяперашні час у галіне вядзецца маштабная мадэрнізацыя. Абнаўляюцца вытворчыя магутнасці двух домабудаўнічых камбінатаў - у Віцебску і Наваполацку. Пасля рэканструкцыі гэтыя прадпрыемствы ў сукупнасці змогуць будаваць 340 тыс. кв.м жылля па сучасных энергазберагальных еўрапейскіх тэхналогіях. Падыходзіць да завяршэння мадэрнізацыя віцебскага дрэваапрацоўчага камбіната, узводзіцца новы цэх на Навалукомльскім заводзе керамзітавага жвіру.
У бягучым годзе ў вобласці будзе здадзена ў эксплуатацыю 403 тыс. кв.м жылля, у 2013 годзе трэба будзе пабудаваць 600 тыс. кв.м жылля.-0-
БЕЛТА
Будаўнікі ў Віцебскай вобласці могуць атрымліваць зарплату прыкладна ў Br10 млн.
18.12.20120 праглядаў