З 1 верасня 2023 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2022 г. № 253 «Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва» (далей – Указ № 253).
З 1 верасня 2023 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2022 г. № 253 «Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва» (далей – Указ № 253).
З 1 верасня 2023 г. уступіў у сілу Указ
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2022 г. № 253 «Аб спрошчаным парадку
прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва» (далей – Указ № 253).
Дадзены нарматыўна-прававы акт дае магчымасць грамадзянам, зарэгістраваць узведзеныя імі аб'екты нерухомасці па рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа без наяўнасці дазвольнай дакументацыі на іх
будаўніцтва.
Указ № 253 распаўсюджваецца на аб'екты будаўніцтва, узведзеныя
(рэканструяваныя) грамадзянамі на зямельных участках, правы на якія ў іх
узніклі да 1 верасня 2022 г. і прызначаных для будаўніцтва і (або)
абслугоўвання аднакватэрных жылых дамоў.
За 2023 год на тэрыторыі Лепельскага раёна ўведзена ў эксплуатацыю 2467 кв.
метраў жылля, за бягучы перыяд 2024 года ўведзена ў эксплуатацыю 785,8 кв.
метраў жылля.
Указ № 253 носіць часовы характар, і дзейнічае да 1 студзеня 2025 г.
У перыяд дзеяння будаўнічай амністыі ў дачыненні да грамадзян, якія ўзвялі
жылы дом або гаспадарчыя пабудовы без дазвольнай і праектнай
дакументацыі меры адміністрацыйнай адказнасці прымяняцца не будуць.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аддзеле архітэктуры і будаўніцтва,
жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама.