Будаўніцтва першага транспартнага кальца ў Мінску плануецца завяршыць у 2021 годзе. У снежні стартуюць дарожныя работы на заключным адрэзку ад праспекта Дзяржынскага да вуліцы Талстога, паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" галоўны інжынер ДП "Гардарбуд" Васіль Цібеж, паведамляе БЕЛТА.

Будзе пашырана і рэканструявана вуліца Талстога, што дазволіць разгрузіць рух з боку праспектаў Дзяржынскага і Жукава і прыступіць да рэканструкцыі самага доўгага пуцеправода ў горадзе.

"У снежні пачнуцца падрыхтоўчыя работы. Там будзе шэраг аб'ектаў, якія падлягаюць зносу, - 48 гаспадарчых пабудоў, будынкаў і збудаванняў. Будзе пабудавана аб'ездная ветка з Брэсцкага напрамку чыгункі, чыгуначны пуцеправод", - распавёў Васіль Цібеж.

У цяперашні час рэалізуецца таксама праект па працягу вуліцы Жукоўскага. Тут з'явіцца двухузроўневая транспартная развязка па тыпе "поўны клеверны ліст" з падземнымі пешаходнымі пераходамі, безбар'ерным асяроддзем, веладарожка, тратуары.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)