21 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Будаўніцтва Віцебскай ГЭС на Заходняй Дзвіне пачнецца ў 2012 годзе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Віцебскэнерга" Павел Харытонаў. Энергетыка на аднаўляльных крыніцах і мясцовых відах паліва атрымлівае ўсё большае распаўсюджванне ў вобласці. У бягучым годзе пачата, а ў 2012-м таксама будзе працягнута будаўніцтва Полацкай ГЭС. Увод у строй Полацкай і Віцебскай гідраэлектрастанцый дазволіць эканоміць штогод больш за 70 тыс.т умоўнага паліва, знізіць аб'ёмы закупак газу на 60 млн. куб. м. У 2012 годзе будуць пабудаваны міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва ў Барані і ў Віцебску. У абласным цэнтры міні-ЦЭЦ будзе працаваць на тарфе. -0-

БЕЛТА