Старшыня Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Вольга Аляксандраўна, а таксама члены прафсаюзных арганізацый раёна далучыліся да акцыі "Сцяжынкі Перамогі"!

Удзельнікі акцыі праслухалі пра ролю ткацтва ў жыцці нашых продкаў, а затым самі на некалькі хвілін сталі майстрамі народнай рамёствы. Прыемна, што многія лепельчане ўдзельнічаюць у акцыі са сваімі дзецьмі і прывіваюць ім любоў да традыцый роднага краю.

Нагадваем, што зрабіць свой сцяжок землякі і госці раёна могуць да 30 красавіка.