У Доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны сёння адбудзецца абласны тур рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года - 2018", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным камітэце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

У інтэлектуальных і творчых конкурсах возьмуць удзел 6 лепшых студэнтаў Віцебскай вобласці. Сярод іх чатыры дзяўчыны і два хлопцы. Маладыя людзі прайшлі адборачныя этапы ў сваіх ВНУ.

"Конкурс з'яўляецца значнай падзеяй у студэнцкім асяроддзі і накіраваны на развіццё і падтрымку ініцыятыў, інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу моладзі. Ён спрыяе выяўленню лідараў, а таксама самарэалізацыі студэнтаў у грамадскай дзейнасці, навуцы, мастацтве і спорце", - адзначылі ў абкаме моладзевай арганізацыі.

Усе ўдзельнікі абласнога этапу атрымаюць прызы ад партнёраў, а пераможца - турыстычную пуцёўку па маршруце Талін-Рыга-Стакгольм. Лепшы студэнт прадставіць Віцебскую вобласць у фінале конкурсу, які пройдзе ў Мінску 22 лістапада.

Арганізатарам конкурсу выступіў абласны камітэт БРСМ пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама і ВНУ рэгіёна.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)