У традыцыйны, ужо пяты па ліку, велапоход, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адправілася 1 ліпеня група супрацоўнікаў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У традыцыйны, ужо пяты па ліку, велапоход, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адправілася 1 ліпеня група супрацоўнікаў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Маршрут сёлета распрацавалі новы – плошча Перамогі – возера Шавіна каля Леплі, працягласць яго 25 кіламетраў. Паўдзельнічаць у памятным ускладанні кветак да Вечнага агню на плошчы Перамогі і правесці велатурыстаў у шлях прыйшлі прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ВНУ Вольга Сырадоева і старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзіслаў Мужычэнка.

-- Каманда аматараў ровара ў нас стабільная, каля 20 чалавек, -- расказала Вольга Аркадзьеўна. – Па традыцыі на маршруце будуць прыпынкі ў памятных мясцінах, дзе пахаваны абаронцы нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да помнікаў і абеліскаў удзельнікі велапохода ўскладаюць кветкі, правядуць пры неабходнасці прыборку вакол. А ў канечным пункце маршруту, дзе яны спыняцца на начлег, пройдуць культурныя і спартыўныя мерапрыемствы патрыятычнай тэматыкі, прысвечаныя юбілею Перамогі.

Дарэчы, упершыню маршрут велапохода пройдзе не па шашы, а па перасечанай мясцовасці, па лясных і палявых дарогах. У Год малой радзімы гэта асабліва прыкметна, каб мець магчымасць яшчэ раз палюбавацца запаветнымі куткамі сваёй зямлі, надыхацца свежым паветрам лясоў і палёў. І разам з тым у больш складаных умовах выпрабаваць сваю сілу, вытрымаць экзамен на цягавітасць.

У складзе групы ўдзельнікаў паходу ўсяго адзін студэнт, чацвёртакурснік лячэбнага факультэта Арцём Кавалеўскі. Арцём паспяхова спалучае вучобу ў ВНУ з працай на поўную стаўку фельчарам гарадской станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі. На хуткай ён працуе ўжо шэсць гадоў, пачынаючы з часу вучобы ў медучилище. Пасля ВНУ хлопец плануе стаць урачом-анестэзіёлагам-рэаніматолагам. У гэтыя месяцы ён набыў асаблівую папулярнасць у медыя з-за свайго актыўнага ўдзелу ў рабоце па аказанні меддапамогі ў перыяд пандэміі каранавіруса. Два дні на велапоход выдзеліў лёгка, тым больш што яны супалі з выходнымі.