Галоўная навіна апошніх дзён – моцныя маразы – адбілася і на медыцынскай статыстыцы.

Галоўная навіна апошніх дзён – моцныя маразы – адбілася і на медыцынскай статыстыцы. Так, ва ўстановы аховы здароўя Лепельшчыны звярнуліся трое грамадзян з дыягназамі пераахаладжэнне і абмаражэнне. На шчасце, ім своечасова была аказана медыцынская дапамога, ампутацыі паражоных маразам канечнасцяў удалося пазбегнуць. Дрэнную службу аказвае спіртное: напачатку яно нібыта сагравае, але ў выніку чалавек губляе пільнасць і рызыкуе сваім здароўем.