На сумесным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта разгледжана інфармацыйны ліст пракуратуры Лепельскага раёна аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна ў 2020 годзе.

На сумесным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта разгледжана інфармацыйны ліст пракуратуры Лепельскага раёна аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна ў 2020 годзе.

У абмеркаванні пытання забеспячэння законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна прынялі ўдзел: Жыгімонт Віталь Міхайлавіч – пракурор Лепельскага раёна, саветнік юстыцыі; Азарёнок Віктар Уладзіміравіч – намеснік старшыні райвыканкама; Барадзейка Віталь Уладзіміравіч – намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама – начальнік міліцыі і грамадскай бяспекі, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў (сельскіх Саветаў дэпутатаў).

Аналіз стану законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна сведчыць аб тым, што ў 2020 годзе праваахоўнымі ведамствамі ва ўзаемадзеянні з органамі простай і выканаўчай улады праведзена значная праца па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, папярэджанні і спыненні правапарушэнняў у эканамічнай, сацыяльнай сферах, абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.

Разам з тым, маюцца і негатыўныя тэндэнцыі, якія патрабуюць у бягучым годзе прыняцця дадатковых мер па асобных напрамках дзейнасці.

Суб'ектам прафілактыкі дадзены даручэнні для прыняцця арганізацыйна-прававых мер па вырашэнні найбольш вострых праблем, выканання комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне злачыннасці, забеспячэнне грамадскай бяспекі, выкананне працоўных і сацыяльных правоў грамадзян.