9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА. Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі пераходзіць на электронны фармат статыстычнай справаздачнасці суб'ектаў малога прадпрымальніцтва. Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Белстата Алена Кандраценка.
Упершыню ў статыстычнай практыцы прадпрымальнікам прадастаўляецца магчымасць накіраваць дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па адпаведных формах у электронным выглядзе праз Інтэрнэт. Такім шляхам малыя і мікраарганізацыі могуць прадставіць свае справаздачы аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці.
У Беларусі больш за 80 тыс. малых і мікраарганізацый штогод прадстаўляюць у органы дзяржстатыстыкі справаздачы па адпаведных формах. І калі раней яны прадстаўлялі дакументы на папяровых носьбітах, то цяпер гэта можна зрабіць у электронным выглядзе.
Пераход на электронны фармат прадстаўлення статыстычнай справаздачнасці з'яўляецца прыярытэтнай задачай органаў дзяржстатыстыкі, адзначылі ў Белстаце.-0-
БЕЛТА
Суб'екты малога бізнесу Беларусі змогуць прадстаўляць статыстычную справаздачнасць у электронным выглядзе
9.1.20120 праглядаў