6 чэрвеня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Павялічэнне колькасці суб'ектаў гаспадарання, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, адзначаецца ў Віцебскай вобласці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
У студзені-красавіку бягучага года спрошчаную сістэму падаткаабкладання прымянялі больш за 14 тыс. 386 суб'ектаў гаспадарання (5 тыс. 984 - юрыдычныя асобы і 8 тыс. 402 - індывідуальныя прадпрымальнікі). У параўнанні са студзенем-красавіком 2012 года колькасць такіх падаткаплацельшчыкаў павялічылася амаль на 16%.
Ад суб'ектаў гаспадарання, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, за студзень-красавік бягучага года ў бюджэт вобласці паступіла амаль Br180 млрд. (4,5% ад агульных падатковых паступленняў). У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года агульны аб'ём паступленняў падаткаў ад дадзенай катэгорыі плацельшчыкаў павялічыўся на Br46 млрд., або на 34,6% з улікам дэфлятара.-0-