8 мая, Віцебск /Дыяна Курыло - БЕЛТА/. Судовая сістэма Беларусі гатова працаваць з інстытутам прысяжных засядацеляў. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў старшыня Віцебскага абласнога суда Мікалай Хамічонак, абмяркоўваючы Пасланне Прэзідэнта Беларусі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Суды як адна з галін улады не застаюцца ўбаку ад тых працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве. У Пасланні Прэзідэнта аб перспектывах развіцця сістэмы агульных судоў Беларусі гаварылася аб неабходнасці разгледзець магчымасць стварэння ў Беларусі інстытута прысяжных засядацеляў, нагадаў суразмоўца. На яго думку, судовая сістэма Беларусі стаіць на парозе стварэння суда прысяжных.
Разам з тым, каб новы інстытут запрацаваў, неабходна павышэнне прававой свядомасці і прававой пісьменнасці грамадства, лічыць старшыня суда. Нельга забываць аб тым, што суд прысяжных - гэта дорагае правасуддзе, бо праца прысяжных ажыццяўляецца на аплатнай аснове. Неабходна заканадаўчая база для суда прысяжных. Сусветная практыка паказала, што ў гэтай сістэмы ёсць як станоўчыя, так і адмоўныя бакі. Напрыклад, у Расійскай Федэрацыі не рэдкасць, калі прыгаворы суда прысяжных адмяняюцца, таму не варта займацца сляпым капіраваннем, лічыць Мікалай Хамічонак.
Аднак, нягледзячы на ўсе цяжкасці, звязаныя са стварэннем інстытута прысяжных засядацеляў, ён неабходны, лічыць суразмоўца. "Такім чынам суд сапраўды становіцца народным", - сказаў ён.-0-
БЕЛТА
Судовая сістэма Беларусі гатова працаваць з інстытутам прысяжных засядацеляў
8.5.20120 праглядаў