Судебное решение: гражданин направлен в лечебно-трудовой профилакторий для лечения алкогольной зависимости

Судовае рашэнне: грамадзянін накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый для лячэння алкагольнай залежнасці

7.8.20250 праглядаў

На выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні АУС Лепельскага райвыканкама суддзёй суда Лепельскага раёна Ірынай Кручынінай разгледжана грамадзянская справа аб накіраванні грамадзяніна В. у лячэбна-працоўны прафілакторый.

На выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні АУС Лепельскага райвыканкама суддзёй суда Лепельскага раёна Ірынай Кручынінай разгледжана грамадзянская справа аб накіраванні грамадзяніна В. у лячэбна-працоўны прафілакторый.

У судовым пасяджэнні В. пярэчыў супраць заяўленых патрабаванняў, тлумачыў, што гатовы весці правапаслухмяны лад жыцця, а таксама прайсці лячэнне ад алкагольнай залежнасці.

Аднак судом устаноўлена, што грамадзянін В., характарызуецца па месцы жыхарства адмоўна, патрабуе пастаяннага кантролю з боку міліцыі, злоўжывае спіртнымі напоямі, у стане алкагольнага ап'янэння неаднаразова здзяйсняў правапарушэнні, мае парушэнне працоўнай дысцыпліны, стаіць на ўліку ў урача-нарколага, раней ужо накіроўваўся ў ЛПП.

Згодна з медыцынскім заключэннем у В. устаноўлены дыягназ: сіндром залежнасці ад алкаголю.

На падставе выкладзенага, рашэннем суда Лепельскага раёна ад 05.08.2025 грамадзянін В. накіраваны ў ЛПП для медыка-сацыяльнай рэадаптацыі з абавязковым прыцягненнем да працы, на тэрмін 12 месяцаў.

Рашэнне не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана (апратэставана) ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.