Раней судзімы ўраджэнец в. Домжарыцы абвінавачваўся ў тым, што ён наўмысна, бязвыплатна, з карыслівых меркаванняў, шляхам вольнага доступу выкраў з тэрыторыі аўтапарка ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» чатыры гідрацыліндры.
Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да ўраджэнца в. Домжарыцы Лепельскага раёна, які здзейсніў злачынства па ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь. Раней судзімы ўраджэнец в. Домжарыцы абвінавачваўся ў тым, што ён наўмысна, бязвыплатна, з карыслівых меркаванняў, шляхам вольнага доступу выкраў з тэрыторыі аўтапарка ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» чатыры гідрацыліндры.
У канцы сакавіка 2018 года ўраджэнец в. Домжарыцы вырашыў выкрасці метал і ў далейшым яго здаць, каб трохі зарабіць, з гэтай мэтай ён накіраваўся ў аўтапарк ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік», бо разумеў, што там ён абавязкова знойдзе, чым пажывіцца. Пракраўшыся на тэрыторыю аўтапарка праз праём у агароджы, убачыў, што пад навесам для захоўвання тэхнікі ляжаць чатыры гідрацыліндры, забраў іх і аднёс з сабой. Гэту знаходку вырашыў аднесці свайму таварышу К., якога ён папрасіў іх здаць на метал у г. Лепелі, а грошы аддаць яму. Праз пару дзён абвінавачаны даведаўся, што выкрадзеныя ім дэталі шукае міліцыя, тады ён накіраваўся да свайго таварыша, каб даведацца, ці здаў ён гідрацыліндры, на што таварыш К. растлумачыў, што дэталі ён выкінуў каля смеццевых кантэйнераў у г. Лепелі.
Як у ходзе папярэдняга следства, так і ў ходзе судовага следства ўраджэнец в. Домжарыцы сваю віну прызнаў і шчыра раскаяўся.
З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна ўраджэнец в. Домжарыцы Лепельскага раёна прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
У адпаведнасці з ч. 1 арт. 107 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да яго прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму па месцы адбывання пакарання.
Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.
Стажор на пасадзе старшага памочніка
пракурора Лепельскага раёна
А.С. Рудзіс