Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да ўраджэнца в. Каменка, які здзейсніў злачынства па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.
Увосень 2018 года абвінавачваны, якому было [узрост], пражываў у свайго знаёмага Г. у г. Лепелі. У адзін з дзён лістапада, праходзячы праз тэрыторыю могілак, звярнуў увагу, што на некаторых магілах агароджа выканана з металічных ланцугоў. Тады ж і вырашыў, што можна выкрасці гэтыя ланцугі. Вырашыў прыйсці за імі ўночы ці ўвечары. Тачку для выкрадання ланцугоў браў без дазволу ў свайго знаёмага, у якога і пражываў. Так ён выкраў ланцугі з некалькіх агароджаў на могілках. Ланцугі з могілак выкрадаў адзін, здаваў іх у нарыхтоўчы кіёск, а грошы траціў на спіртное.
Як у ходзе папярэдняга следства, так і ў ходзе судовага следства ўраджэнец в. Каменка сваю віну прызнаў і шчыра раскаяўся. Шкода ў поўным аб'ёме пакрыта.
З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна ўраджэнец в. Каменка прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 240 гадзін.
У адпаведнасці з ч. 1 арт. 107 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да яго ўжыты прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму па месцы жыхарства.
Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.
Памочнік пракурора
Лепельскага раёна
Рудзіс А.С.