Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да ўраджэнца в. Старое Лядна, які здзейсніў злачынства па ч. 1 арт. 205, ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.
У адзін з дзён красавіка 2019 года ўраджэнец в. Старое Лядна, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, праходзячы міма будынка УА «Дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» выкраў ровар, які належыць пацярпелай К. На наступны дзень, таксама знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення і праходзячы міма крамы «Ганна», убачыў ровар, які належыць пацярпеламу Н., які стаяў побач з уваходам у краму, адкуль яго і выкраў.
Як у ходзе папярэдняга следства, так і ў ходзе судовага следства ўраджэнец в. Старое Лядна сваю віну прызнаў і шчыра раскаяўся.
З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна ўраджэнец в. Старое Лядна прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе выпраўленчых работ на тэрмін 1 год з утрыманнем у даход дзяржавы 15% заробку. Ён жа прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе выпраўленчых работ на тэрмін 1 год 6 месяцаў з утрыманнем у даход дзяржавы 15% заробку. У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК Рэспублікі Беларусь канчаткова вызначана пакаранне шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім у выглядзе выпраўленчых работ на тэрмін 1 год 6 месяцаў з утрыманнем у даход дзяржавы 15% заробку.
У адпаведнасці з ч. 1 арт. 107 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да яго ўжыты прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму па месцы жыхарства.
Гэты прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.
Памочнік пракурора
Лепельскага раёна
Рудзіс А.С.