Ураджэнец в. Звезда абвінавачваецца ў тым, што ён, кіруючы аўтамабілем МАЗ, на тэрыторыі транспартнага ўчастка Лепельскага райпо не забяспечыў бяспечныя ўмовы для іншых удзельнікаў дарожнага руху, няправільна ацаніў дарожную абстаноўку, тым самым парушыў п.п. 7, 7.1, 7.2, 9, 9.10 Правілаў дарожнага руху.
Ураджэнец в. Звезда абвінавачваецца ў тым, што ён, кіруючы аўтамабілем МАЗ, на тэрыторыі транспартнага ўчастка Лепельскага райпо не забяспечыў бяспечныя ўмовы для іншых удзельнікаў дарожнага руху, няправільна ацаніў дарожную абстаноўку, тым самым парушыў п.п. 7, 7.1, 7.2, 9, 9.10 Правілаў дарожнага руху.
Так, ураджэнец в. Звезда, уехаў на тэрыторыю транспартнага ўчастка Лепельскага райпо, спыніў аўтамабіль МАЗ, у парушэнні Правілаў дарожнага руху, не заглушыўшы рухавік аўтамабіля, і не выключыўшы перадачу задняга ходу, не прыняў усіх мер, якія выключаюць самаадвольны рух аўтамабіля, пакінуў кіроўчае месца і пакінуў кабіну аўтамабіля МАЗ, у выніку чаго адбыўся самаадвольны рух аўтамабіля назад і адбыўся наезд на пацярпелую, якая знаходзілася паміж аўтамабілем і сцяной бокса. У выніку дадзенага дарожна-транспартнага здарэння пацярпелай прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Сваімі дзеяннямі ураджэнец в. Звезда парушыў патрабаванні Правілаў дарожнага руху, парушэнне якіх, знаходзіцца ў прамой прычыннай сувязі паміж дарожна-транспартным здарэннем, што адбылося, і цяжкімі наступствамі, што пацягнулі па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў пацярпелай.
Як у ходзе папярэдняга следства, так і ў ходзе судовага следства ураджэнец в. Звезда сваю віну прызнаў і шчыра раскаяўся.
З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна ураджэнец в. Звезда Лепельскага раёна прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 5 гадоў. У адпаведнасці з ч. 1 арт. 78 КК Рэспублікі Беларусь не прыводзіць асноўнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў выкананне, калі на працягу двух гадоў ён не здзейсніць новы злачынства.
У адпаведнасці з ч. 5 арт. 78 КК Рэспублікі Беларусь ураджэнец в. Звезда абавязаны выплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 40 базавых велічынь.
Спагнана з Лепельскага райпо ў карысць пацярпелай матэрыяльная кампенсацыя маральнай шкоды ў суме 14000 тысяч рублёў.
Гэты прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.
Памочнік пракурора Лепельскага раёна
А.С. Рудзіс